Судзяць лідара віцебскай філіі “Моладзі БНФ”
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску а 16-й гадзіне мае пачацца судовы працэс над актывістам “Моладзі БНФ” Алесем Кузьняцовым. Справу разглядае судзьдзя Людміла Смалякова. Віцебскага лідара “Моладзі БНФ” вінавацяць у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі 26 красавіка. Хлопца затрымалі за тое, што прайшоў да ўзьбярэжжа Дзьвіны з узьнятым над галавой бел-чырвона-белым сьцягам.
Па затрыманьні Аляксандар Кузьняцоў больш як суткі правёў у вязьніцы. Паводле ягоных словаў, супрацоўнікі ізалятара адмаўляліся выклікаць яму “хуткую дапамогу”, а патрабаваньне выклікаць мэдыкаў расцанілі як спробу парушэньня рэжыму. Хлопец кажа, што яго трымалі ў кайданках і катавалі. Фізычныя пашкоджаньні засьведчыла судмэдэкспэртыза, і моладзевы актывіст падаў скаргу на супрацоўнікаў ізалятару ў Першамайскую раённую пракуратуру Віцебска.
Як толькі на месцы афіцыйных святкаванняў сярод чырвона-зялёных сцягоў з'явіліся сцягі Еўразвяза, да апазіцыянераў падбеглі супрацоўнікі АМАПа. Амапаўцы выхоплівалі сцягі Еўразвяза ў актывістаў, ламалі праз калена, сінія полкі з зоркамі-- адбіралі.
Усяго падчас афіцыйнага мітынгу былі затрыманы каля 30 чалавек. Раней за гэтую ж акцыю былі асуджаныя адзін з лідэраў “Еўрапейскай Беларусі” Мікола Статкевіч і намеснік старшыні «МФ» Артур Фінькевіч.