У Ваўкавыску прадпрымальнік абвясьціў бестэрміновую галадоўку
уладальнік прыватнага "Радыётаксі 22222", пратэстуе супраць дзеянняў чыноўнікаў, у выніку якіх ён і яго супрацоўнікі застаюцца без працы. "Я вымушаны гэта зрабіць, паколькі надзеі на тое, што нам дадуць нармальна працаваць, практычна не засталося. І я буду галадаць да тых часоў, пакуль не будзе вырашана лёсавызначальнае больш чым для ста чалавек пытанне: "Ці дазволяць нам працаваць ?"— гаворыць у сваім звароце Мікола Аўтуховіч.
Паводле сцвярджэнняў Міколы Аўтуховіча, канфлікт пачаўся паўтара года таму. "Я як грамадзянін гэтай краіны вырашыў не маўчаць і даць паказанні аб фактах злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі некаторымі падатковымі чыноўнікамі. Замест абароны на мяне як сведку з усіх бакоў пачалі аказваць ціск", — тлумачыць Аўтуховіч. Ен зазначае, што падатковыя праверкі, якім была падвергнута яго прадпрымальніцкая дзейнасць і дзейнасць яго дзелавога партнёра "Ніка-транс", ставіла за мэту адстаяць сваіх калег, а бізнесоўцаў выставіць злоснымі неплацельшчыкамі падаткаў. Неўзабаве да справы падключыліся іншыя выканаўчыя органы, суддзі, пракуроры, прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю... У выніку Аўтуховічу былі прад`яўлены вялікія штрафныя санкцыі. Як следства Мікола Аўтуховіч можа пазбавіцца бізнесу, некалькі дзесяткаў супрацоўнікаў — працы, а гараджане — камфортнага і недарагога сервісу.
Гэта ўжо не першая галадоўка прадпрымальніка. Амаль паўтара года таму ён, а таксама яго паплечнікі, трымалі дваццацідзенную галадоўку ў знак пратэсту супраць дзеяння мясцовага чынавенства. Па інфармацыі “Народнай волі”, у бліжэйшыя дні да Міколы Аўтуховіча хочуць далучыцца некалькі дзесяткаў яго супрацоўнікаў