20 сакавіка ў Горадні прыблізна каля паловы 9-й вечара амонаўцы затрымалі трох польскіх журналістаў.
https://spring96.org./be/news/2208
2005
2005-03-21T10:00:00+0200
2005-03-21T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла радыё Свабода. Сярод заптрыманых -- карэспандэнт і фотакарэспандэнт польскага выданьня часопіса Newsweek Міхал Кацэвіч і Адам Тухліньскі, а таксама карэспандэнт тэлебачаньня Polsat Марцін Сьмялоўскі.
Іх затрымалі на выбарчым участку ў 3-й сярэдняй школе. Спачатку міліцыянты спраўдзілі ў іх акрэдытацыю і прапусьцілі на ўчастак. Аднак неўзабаве зьявіліся амонаўцы і заявілі, што ў польскіх журналістаў нібыта сфальшаваныя акрэдытацыйныя дакумэнты. Затрыманьне журналістаў з Варшавы пацьвердзіла Генэральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Горадні.