Пачаліся допыты падазраваных па крымінальнай справе, ўзбуджанай па факце масавых акцый пратэсту ў Мінску ў кастрычніку 2004 года
22 сакавіка Мікалай Статкевіч быў выкліканы ў Сьледчы камітэт ГУУС Мінгарвыканкаму, дзе яму была прад’яўленая пастанова сьледчага аб тым, што ён прызнаны падазраваным па крымінальнай справе, узбуджанай па факце правядзеньня масавых акцый пратэсту супраць вынікаў рэферэндума. У адносінах М. Статкевіча ў якасьці меры стрыманьня абраная падпіска аб нявыезьдзе.
Нагадаем, што крымінальная справа была ўзбуджаная па факце правядзеньня акцый пратэсту супраць сфальсіфікаваных парламенцкіх выбараў і рэферэндума ў кастрычніку 2004 г. Справа была ўзбуджаная па арт. 342 Крымінальнага Кодэксу – “арганізацыя групавых дзеяньняў, парушаючых грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх”. Дазены артыкул прадугледжвае штраф альбо арышт да 6 месяцаў альбо абмежаваньне свабоды на тэрмін да 3 гадоў, альбо пазбаўленьне свабоды на тэрмін да 3 гадоў.
Крымінальна працэсуальным Кодэксам па гэтым артыкуле прадугледжваецца абраньне мера ўстрыманьня, у тым ліку і ўтрыманьне пад вартай.
На 23 сакавіка атрымаў позву Павал Севярынец. Пра гэта ён паведаміў у ПЦ” “Вясна”. Павал Севярынец мяркуе, што яго таксама прызнаюць падазраваным па дадзенай крымінальнай справе.