viasna on patreon

Адкрыты ліст Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека ў абарону праваабаронцы Леаніда Свеціка

2008 2008-06-04T16:49:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека (Human Rights House Foundation)
Tordenskiolds gate, 6b, Осла, Нарвегія
Тэлефон: (+47) 22 47 92 47,
Факс: (+47) 22 47 92 01

Вэб-сайт: www.humanrightshouse.org
Е-мэйл-: mail@humanrightshouse.org

 

Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку
220016, вул. Карла Маркса 38, г. Мінск
Факс: +375 172 26 06 10 / +375 172 22 38 72

У пракуратуру г. Віцебска і Віцебскага раёна
210601, вул. Жэсткова, 14а, г. Віцебск
Тэлефон/факс:
+375 212 47-73-27,
+375 212 47-64-44

У Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь
Сп. Васілевічу Г.А.
220050, вул. Інтэрнацыянальная, 22, г. Мінск
Тэлефон: +375 17 2264360;
+375 17 2264358

Міністру ўнутраных справаў
Сп. Навумаву У.У.
220050, вул. Гарадскі Вал, 2
Факс: 00-0172-22-73-06

 

Осла, 2 чэрвеня 2008

 

Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека заклапочаная пераследам праваабаронцы Леаніда Свеціка.

У пятніцу, 23 траўня 2008 трое службоўцаў КДБ уварваліся ў кватэру Свеціка ў Віцебску. На працягу дзевяці гадзін кватэра абшуквалася пад кіраўніцтвам старэйшага лейтэнанта КДБ. Падчас вобшуку КДБ канфіскаваў у Свеціка кампутар, друкаваныя матэрыялы, датычныя правоў чалавека, а таксама сертыфікат ад Рады Еўропы. Пасля вобшуку Свецік быў дастаўлены ва Упраўленне КДБ Віцебскай вобласці, дзе яго дапытвалі на працягу дзвюх гадзін. Допыт здымаўся на відэа.

Згодна з пастановай пракурора аб узбуджэнні крымінальнай справы паводле артыкула 130.1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці), Свецік з’яўляецца сведкам у справе пагроз некаторым грамадзянам ад імя неанацысцкай арганізацыі “Рускае Нацыянальнае Адзінства” (РНЕ). Грамадскія актывісты, якім былі адрасаваныя пагрозы пра-нацысцкага руху РНЕ, звярталіся да Свеціка як праваабаронцы. Ён даваў ім кансультацыі і дапамагаў звярнуцца за дапамогай у адпаведныя дзяржаўныя органы.

30 траўня, Свецік і галоўны рэдактар газеты “Віцебскі Кур’ер” Уладзімір Базан, былі дапытаныя прадстаўнікамі Упраўлення КДБ Віцебскай вобласці. Свецік і Базан былі папярэджаныя аб адказнасці за разгалошванне інфармацыі, якая трымаецца ў сакрэце ў інтарэсах следства.

Свецік вядомы ў свеце яе вядучы праваабаронца Віцебскай вобласці. Ён удзельнічаў у падрыхтоўцы пяці зваротаў у Камітэт ААН па правах чалавека наконт парушэння правоў грамадзян беларускімі ўладамі. Усе пяць былі прынятыя да разгляду Камітэтам ААН па правах чалавека ў Жэневе.

Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека заклапочаная тым, што канфіскацыя ў Свеціка абсталявання й дакументаў падрывае яго права як праваабаронцы дапамагаць ахвярам парушэнняў правоў чалавека. У гэтых адносінах, дзеянні беларускіх уладаў супярэчаць прынятай у 1998 г. Дэкларацыі ААН аб праве й абавязку асоб, груп і органаў грамадства прапагандаваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека й асноўныя свабоды. У гэтай дэкларацыі ясна паведамляецца, што “Дзяржава павінна прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння абароны кампетэнтнымі ўладамі ўсіх, як індывідуальна, так і ў аб’яднанні з іншымі […] ад дэ факта й дэ юрэ дыскрымінацыі, уціску або любых іншых адвольных дзеянняў як наступства іх законнага карыстання сваімі правамі” у якасці праваабаронцаў, як сказана ў Артыкуле 12.2 Дэкларацыі.

Свецік быў запрошаны ў Раду Еўропы і 3-6 сакавіка 2008 г. удзельнічаў у навучальным візіце ў Раду ў Страсбургу. Фундацыя Дамоў Правоў Чалавека праінфармуе Генеральны Дырэктарат Рады Еўропы па правах чалавек й юрыдычных пытаннях аб вобшуку ў кватэры Леаніда Свеціка і яго допыце.


Марыя Дале,
Выканаўчы дырэктар
Фундацыі Дамоў Правоў Чалавека


Копіі:

Генеральны Дырэктарат Рады Еўропы па правах чалавека і юрыдычных пытаннях, Страсбург
Адмысловаму дакладчыку ААН па становішчы праваабаронцаў
АБСЕ/БДІПЧ, Варшава
Міністэрства замежных справаў Нарвегіі
Рэгулярны камітэт Нарвежскага Парламента па замежных справах
Сетка Дамоў Правоў Чалавека

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства