У Гродне пачалі продаж марозіва “Маладзёвае БРСМ”
https://spring96.org./be/news/22171
2008
2008-06-05T17:38:08+0300
2008-06-05T17:38:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/s630488811.jpg
Марозіва “Маладзёвае БРСМ” з’явілася днямі ў продажы ў гастраноме “Маскоўскі”.
Як адзначае блог Гродна s13, з маладзёвых аўтобусаў (нядаўна ў горадзе з’явіліся аўтобусы з рэкламай БРСМ – РР.) арганізацыя перакінулася на прадукты харчавання. Не выключана, што хутка з’явяцца і іншыя харчы з сімволікай БРСМ, напрыклад – кефір ці каўбаса.
Вытворчасць гэтакага арыгінальнага марозіва наладзіў Гродненскі малочны камбінат (гандлёвая марка “Малочны свет”).