Суд у Лагойску пасьля Бітлз Фэста
https://spring96.org./be/news/22212
2008
2008-06-09T09:56:39+0300
2008-06-09T09:56:39+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў Лагойску адбудзецца суд над Віталем Ізотавым, якога затрымалі за выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі на Бітлз Фэсьце 7 чэрвеня. Яго абвінавачваюць у парушэньні артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Але хлопцу можа пагражаць і крымінальная адказнасьць - ягоная справа перададзеная ў пракуратуру, якая дасьць прававую ацэнку наконт наяўнасці у справе крымінальнага злачынства і магчымага абвінавачваньня ў зьбіцьці міліцыянта. Пад час фэсту супрацоўнікі міліцыі некалькі разоў выкарыстоўвалі грубую фізічную сілу, каб перашкодзіць моладзі ўзняць нацыянальныя сьцягі. Суд будзе праходзіць у Лагойску у другой палове дня.
На жаль, жорсткае стаўленьне да фактаў выкарыстаньня нацыянальнай сімволікі пад час канцэртаў ды іншых культурніцкіх мерапыемстваў набывае масавы характар. Зусім нядаўна ў Городні быў пакараны грашовым штрафам мясцовы актывіст і праваабаронца Віктар Сазонаў, які на канцэрце польскага гурта узняў нацыянальны сьцяг.