маладафронтавец Яраслаў Грышчэня аштрафаваны
https://spring96.org./be/news/22308
2008
2008-06-13T14:47:13+0300
2008-06-13T14:47:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
11 чэрвеня а 4 гадзіне раніцы ў Баранавічах падчас распаўсюду ўлётак "Свабоду Кіму" быў затрыманы мясцовы лідэр "Маладога Фронту" Яраслаў Грышчэня. У пастарунку міліцыянты склалі адміністратыўны пратакол па арт. 23.5 КаАП - "Абраза службовай асобы пры выкананьні ім абавязкаў".
Зранку адбыўся суд, які прыняў рашэньне пакараць моладзевага актывіста штрафам у памеры 23 базавых велічыні. Такім чынам, Баранавіцкі "Малады Фронт" павялічыў дзяржаўны бюджэт яшчэ на 805 тысяч рублеў.