Затрыманьні ў Берасьці
https://spring96.org./be/news/22342
2008
2008-06-17T09:33:29+0300
2008-06-17T09:33:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вечарам 16 чэрвеня ў Берасці адбылася традыцыйная акцыя Салідарнасці. Яна праходзіла ў цэнтры горада, на перакрыжаваньні праспектаў Машэрава і Касманаўтаў. Удзельнікі, пераважна актывісты “Бунту”, стаялі ў ланцугу і трымалі ў руках партрэты палітвязняў.
Як стала вядома праваабаронцам, супрацоўнікі міліцыі падчас акцыі затрымалі чатырох моладзевых актывістаў: Сяргея Срэднікава, Івана Стасюка і дзвюх дзяўчын праз некалькі гадзінаў адпусцілі з аддзяленьня міліцыі без складаньня пратаколаў. У той жа вечар таксама быў затрыманы актывіст "Дзедзіча" Яўген Скрабец.
Івана Стасюка сёньня а 10-й раніцы будуць судзіць за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.