viasna on patreon

У Полацкім дзяржаўным універсітэце рэктарам затрыманы сябра ЗБС за віншаваньні з Днём Волі

2005 2005-03-25T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра “Задзіночаньня беларускіх студэнтаў” Аляксей Трубкін прыйшоў у рэктарат Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, каб павіншаваць з Днём Волі. У яго з сабой былі лісткі-віншаваньні з інфармацыяй пра значэньне гэтага дня для гісторыі і дзяржаўнасьці Беларусі. Рэктар універсітэту Д. Лазоўскі папрасіў маладога чалавека затрымацца, а сам у гэты час выклікаў службу аховы правапарадку (студэнцкі орган) і міліцыю.

А. Трубкіна да прыезду супрацоўнікаў міліцуыі трымалі ў кабінеце прарэктара Беларусавай, туды ж накіраваўся прарэктар універсітету па ідэалагічнай працы Цыганкоў.

Супрацоўнікі міліцыі склалі ў адносінах да актывіста ЗБС пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 172 ч.3 КаАП РБ (распаўсюд друкаваных выданьняў без выходных дадзеных).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства