viasna on patreon

Спынена судовая справа ў адносінах да актывіста апазіцыі Дзяніса Турчаняка

2008 2008-06-18T17:19:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

17 чэрвеня суд Берасцейскага раёна прыняў рашэнне спыніць адміністрацыйную справу ў адносінах да актывіста апазіцыі Дзяніса Турчаняка.

 

Дэмакратычны актывіст Дзяніс Турчаняк быў затрыманы міліцыяй 25 сакавіка, калі ехаў на аўтамабілі ў Менск для ўдзелу ў акцыі з нагоды 90-годдзя абвяшчэння БНР — Дня Волі. На выездзе з Брэста аўтамабіль затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Яны заявілі, што машына нібыта знаходзіцца ва ўгоне, і прапанавалі яе ўладальніку прайсці ў Маскоўскі РАЎС для высвятлення акалічнасцяў. Пасля таго як было спраўджана, што з аўтамабілем усё ў парадку, Д. Турчаняк пакінуў аддзел унутраных спраў без складання пратаколу. Аб тым, што ў адносінах да яго складзены пратакол за нецэнзурную лаянку, актывіст апазіцыі дазнаўся з атрыманай ім судовай позвы.

Па словах берасцейскага праваабаронцы Рамана Кісляка, гэта было ўжо другое судовае паседжанне па дадзенай справе. Першы раз суд Берасцейскага раёна разгледзеў яго 30 красавіка. Тады было высвятлк\ена, што пратакол у адносінах да актывіста па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства) складзены з парушэннем. Матэрыялы справы вярнулі ў Берасцейскі РАЎС для выпраўлення недахопаў.

«17 чэрвеня суд высветліў, што пратакол паступіў да іх з парушэннем усталяванага законам тэрміна — са спазненнем на дзевяць дзён. На гэтай падставе было прынята рашэнне аб спыненні адміністрацыйнай справы Турчаняка», — распавёў праваабаронца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства