У цэнтры Мінска адбываюцца масавыя затрыманьні ўдельнікаў дэманстрацыі прымеркаванай да Дня незалежнасьці.
25 сакавіка ў раёне Кастрычніцкай плошчы г. Мінска АМАП і міліцыя пачалі затрыманьні ўдзельнікаў дэманстрацыі, прымеркванай да Дня незаежнасьці.
АМАП блакуе ўдзельнікаў у кола і з выкарыстаньнем фізычнай сілы затрымлівае дэманстрантаў. Многія з затрыманых па словах назіральнікаў Праваабарончага цэнтру “Вясна” былі моцна зьбітыя.
Паступова дэманстрацыя перацякла на пл. Свабоды, дзе адбываюцца перыядычныя сутычкі дэманстрантаў з АМАПам.
Па зьвестках назіральнікаў ужо затрымана некалькі дзесяткаў чалавек.
На дадзены момант затрыманыя дастаўляюцца ў РУУС Цэнтральнага р-на г. Мінска.
Магчыма, што затрыманыя будуць утрымлівацца ў спец. прыёмніку ГУУС Мінгарвыканкама па вул. Акрэсьціна да разгляду адміністратыўных справаў судом да панядзелка 28 сакавіка.