viasna on patreon

Вярхоўны Суд адмовiў лiдэрам незарэгiстраванага Рэспублiканскага страйкама прадпрымальнiкаў Валерыю Леванеўскаму i Аляксандру Васiльеву ў пераглядзе выраку i пакiнуў у сiле рашэнне суда Ленiнскага раёна Гродна.

2005 2005-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гата паведамляе pahonia.promedia.by
Нагадаем, што 7 верасня 2004 года суд прызнаў абодвух прадпрымальнiкаў вiнаватымi ў нанясеннi публiчнай знявагi, злучанай з абвiнавачваннем у здзяйсненнi цяжкага злачынства ў адносiнах да Аляксандра Лукашэнкi (артыкул 368 частка 2 Крымiнальнага кодэкса). Райсуд асудзiў Леванеўскага i Васiльева да двух гадоў пазбаўлення волi кожнага. Падставай для такога суровага прысуду стала адна фраза ў першамайскай улётцы: «Приди и скажи, что ты против, чтобы за твой счет кто-то ездил в Австрию отдыхать, кататься на лыжах, жить в свое удовольствие», у якой, на думку следства i суда, утрымлiваецца знявага гонару i годнасцi Аляксандра Лукашэнкi.
Намеснiк старшынi Вярхоўнага Суда Калiнковiч адказаў на скаргу адваката Аляксандра Бiрылава, пададзеную яшчэ 14 лютага. Вярхоўны Суд палiчыў, што падставаў для вынясення пратэсту няма i пакiнуў рашэнне суда Ленiнскага раёна Гродна ў сiле. Праўда, Валерый Леванеўскi i Аляксандр Васiльеў самастойна накiравалi скаргi на рашэнне суда Ленiнскага раёна Гродна. Цягам месяца палiтзняволеныя павiнны атрымаць адказы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства