У Магілёўскай вобласці тэрыторыі некаторых выбарчых акруг зьменены больш чым на 50 працэнтаў
Самыя вялікія змены закранулі Крычаўскую і Быхаўскую выбарчыя акругі. Былая Касцюковіцкая выбарчая акруга была цалкам падзелена паміж суседнімі выбарчымі акругамі. Новай асобнай выбарчай акругай была вылучана Асіповіцкая выбарчая акруга.
Адрозненні паміж самай вялікай Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругай №84 і самай маленькай Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругай №78 складаюць 14,5%.
“Мая выбарчая акруга, па якой я збіраўся балатавацца, - гаворыць галоўны рэдактар крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны, - ў параўнанні з мінулымі выбарамі змянілася больш чым на 50%. Да маёй акругі далучылі такія раёны, да якіх вельмі складана дабрацца і выбаршчыкі не так добра ведаюць мяне, як, напрыклад, у маім Крычаўскім раёне, але гэта мяне зусім не пужае”.
Раней Крычаўская выбарчая акруга ўключала Крычаўскі, Чэрыкаўскі і Чавускі раёны, а зараз яна ўключае ў сябе - Крычаўскі, Клімавіцкі і Хоцімскі.
“Дзякуючы таму, што газета “Вольны горад” распаўсюджваецца ў Клімавіцкім раёне, - гаворыць Сяргей Няроўны, - людзі мяне ведаюць. З Хоцімскім раёнам сітуацыя больш складаная, але дабярэмся і туды”.
Трэба адзначыць, што ад Магілёўскай вобласці ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі будзе абрана 13 дэпутатаў. Ці атрымае ў вобласці, на гэты раз, хоць адзін парламенці мандат дэмакратычны кандыдат з 28 выказаўшых жаданне балатавацца пакажа толькі час.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"