viasna on patreon

Лукашэнка: Шантажаваць Беларусь санкцыямі — беспэрспэктыўна

2008 2008-07-02T14:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Шантажаваць Беларусь і душыць яе якімі‑небудзь санкцыямі беспэрспэктыўна. Пра гэта заявіў 2 ліпеня Аляксандар Лукашэнка на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, прысьвечаным Дню Незалежнасьці.

«Гісторыя зрабіла беларускі народ трывалым, загартаваным і мужным. Пераадоленьне цяжкасьцяў яшчэ больш згуртоўвае людзей, яднае нацыю. Да таго ж, мы не застанемся ў ізаляцыі — у нас дастаткова саюзьнікаў і сяброў ва ўсім сьвеце», ‑‑ сказаў кіраўнік дзяржавы.

Таксама Лукашэнка зазначыў, што будучыя парлямэнцкія выбары стануць пацьвержаньнем адкрытасьці і дэмакратычнасьці палітычнай сыстэмы краіны, а «прынцыпова новым аспэктам іх правядзеньня стане пашырэньне правоў палітычных партый, як таго патрабавалі г.зв. апазыцыя і Захад».

Таксама кіраўнік дзяржавы выступіў супраць перагляду гісторыі Другой сусьветнай вайны.

«Кашчунствам выглядаюць сьцьверджаньні некаторых сучасных «заступнікаў народу» пра тое, быццам бы фашысты несьлі нашым народам свабоду і магчымасьць фармаваць свае нацыянальныя дзяржавы». Гэтую хлусьню абвяргаюць ня толькі архіўныя дакумэнты, але і тая палітыка генацыду, якую гітлераўцы і іх памагатыя праводзілі ў Беларусі, ‑‑ сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле БЕЛТА

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства