viasna on patreon

Аўтухоў падаў у абласны суд

2008 2008-07-02T16:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ, актывіст Руху "За Свабоду" працаўнік ГРУП ЖКГ “Гарадок” Леанід Аўтухоў працягвае абскарджваць незаконнае звальненне. Спадар Аўтухоў накіраваў касацыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд на рашэнне Гарадоцкага раённага суда, што не аднавіў яго на працы.

У скарзе актывіст спасылаецца на парушэнні наймальнікам міжнародных абавязкаў Беларусі адпаведна Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2001 гады № 2 "Аб некаторых пытаннях ужывання судамі заканадаўства аб працы", а таксама абавязкаў наймальніка выконваць пн. 6.11 Кантракту “Забяспечыць выкананне заканадаўства аб працы, умоў, якія устаноўлены ... пагадненнем, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі”.

Звальненне Леаніда Аўтухова адбылося з парушэннем гэтых прававых дакументаў і актывіст спадзяецца, што абласны суд будзе карыстацца перш за ўсё нормамі права, а не палітычнымі матывамі.

Леанід Аўтухоў вылучаны кандыдатам ад АДС у выбарчай кампаніі Палаты прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства