viasna on patreon

Бабруйск: за ўдзел у выбарах звальняюць з працы?

2008 2008-07-07T15:06:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

Бабруйчанку Таісію Кабанчук, якая збіраецца балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад Асіповіцкай выбарчай акругі, зьбіраюцца звольніць з працы. Жанчына лічыць, што гэта звязана з яе рашэннем прыняць удзел у выбарах.

 

“Мае праблемы з працай пачаліся пасля таго, як у горадзе стала вядома, што я зьбіраюся вылучаць сваю кандыдатуру на выбары, - распавядае Таісія Кабанчук. – Бабруйскія супрацоўнікі КДБ раптам пачалі цікавіцца ў мясцовых дэмакратычных актывістаў, дзе я працую. А я яшчэ паўтары гады таму спецыяльна ўладкавалася на склад Баранавіцкай птушкафабрыкі, дзе працавала кладаўшчыцай, бо ведала, што ў сваім горадзе мне працу не знайсьці. Але яны дабраліся і туды! Я збіралася браць крэдыт, а загадчыцца складам сказала мне: “Ды супакойся ты, ніякага крэдыту табе не дадуць, бо цябе павінны звольніць”. Так я даведалася, што майму начальству дадзены загад на звальненьне”.

 

Таісія Кабанчук адзначыла, што на птушкафабрыцы з ёй падпісалі кантракт на два гады. Ён павінен быў скончыцца ў лютым наступнага года, па дасягненьні жанчынай пенсійнага ўзроста.

 

“Са мной разарвуць кантракт з-за дакладной, напісанай загадчыцай склада, - працягвае расказваць бабруйская актывістка. - Яна пенсіянерка і вельмі трымаецца за працу. Хутчэй за ўсё яе папрасілі выклікаць мяне на канфлікт, каб была нагода звольніць, і паабяцалі за гэта працягнуць супрацоўніцтва яшчэ на нейкі час… Яна і не адмаўлялася, што спецыяльна шукала нагоду пазбавіцца ад мяне. Зараз я чакаю канчатковага рашэньня начальства, але на лепшае не спадзяюся. Я даведалася ад калег, што ад кіраўніцтва птушкафабрыкі патрабавалі майго хуткага звальненьня”.    

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства