viasna on patreon

На Берасьцейшчыне выбарчыя акругі зьмянялі, як хацелі

2008 2008-07-07T15:59:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасьля выхаду Указа прэзідэнта аб выбарах з’явілася пастанова Цэнтрвыбаркама №16 ад 25.06.2008 года “Аб стварэньні выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня”. Згодна з пастановай  у некаторых акругах Берасцейшчыны зьмяніліся тэрыторыі, назвы і колькасьць выбаршчыкаў. Зьмены зробленыя па прадстаўленьню Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

 

Так, замест Драгічынскай выбарчай акругі №9 створана Днепра-Бугская выбарчая акруга №10, куды ўвайшлі Драгічынскі і Іванаўскі раёны. Мухавецкая выбарчая акруга №13 стала акругай №4. Баранавіцкая заходняя выбарчая акруга №4 стала акругай №5, Баранавіцкая ўсходняя №5 – акругай №6, Баранавіцкая вясковая №6 – акругай №7, Белавежская №7 – акругай №8, Бярозаўская №8 – акругай №9, Івацэвіцкая №10 –  №11, Кобрынская №11 –  №12, Лунінецкая №12 –  №13. Высвятлілася, што ў Мухавецкую выбарчую акругу №4, куды павінны ўваходзіць толькі тэрыторыі Брэсцкага, Жабінкаўскага і Маларыцкага раёнаў, увайшла частка усходняга раёна горада Брэста: некаторыя дамы па вуліцах Ленінградскай, Гаўрылава і Гродзенскай. Таксама ў дадатку да пастановы Цэнтрвыбаркама №16 ад 25.06.2008 года не вызначаныя межы Ленінскага раёна г.Брэста, чым парушаны артыкул 15 ч.7 Выбарчага кодэксу РБ.

 

У адпаведнасці з артыкулам 15 ч.6 Выбарчага кодэксу  РБ выбарчыя акругі ствараюцца з прыкладна роўнай колькасьцю выбаршчыкаў: адхіленьне лічбы выбаршчыкаў у выбарчай акрузе па выбарах дэпутатаў ад сярэдняй колькасьці выбаршчыкаў, якія прыходзяцца на выбарчую акругу па Рэспубліцы Беларусь, не можа перавышаць 10 працэнтаў ад сярэдняй колькасьці выбаршчыкаў, вызначанай вышэйзгаданай пастановай Цэнтрвыбаркама. Гэтая колькасьць роўная 64042 выбаршчыкі. Дарэчы, яна на 543 выбаршчыкі меньш, чым была вызначана чатыры гады таму (згодна пастановы Цэнтрвыбаркама № 4 ад 20.05.2004 года.).

Акрамя таго,  у двух выбарчых акругах – Баранавіцкай вясковай №7 і Лунінецкай № 13 - парушаны  дапушчальны 10-працэнтны парог.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства