viasna on patreon

В. Вячорка: Выбары ўжо не могуць быць прызнаныя ні свабоднымі, ні сумленнымі

2008 2008-07-07T17:33:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ужо зараз можна казаць пра тое, што выбары ў Палату прадстаўнікоў не адпавядаюць агульнаеўрапейскім стандартам, і не могуць быць прызнаныя ні сабоднымі, ні сумленнымі. Пра гэта 7-га чэрвеня падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

- Тое, што пачынаецца, на жаль, сёння ўжо вымушае нас гаварыць пра недэмакратычнасць кантэксту, у якім адбываецца выбарчая кампанія.

На прэсавай канферэнцыі лідэры АДС прывялі канкрэтныя прыклады палітычных рэпрэсіяў супраць актывістаў, якія балатуюцца ў парламент ад адзінага спісу апазіцыі. Прыкладам, двое кандыдатаў ад Партыі БНФ – Аляксандр Мех і Лявон Аўтухоў – ужо засталіся без працы. Мясцовыя чыноўнікі абяцаюць, што бліжэйшым часам звольняць і іхніх сваякоў.
У Аб’яднанай грамадзянскай партыі пацярпелі 6 чалавек. Святлана Панамарова, якая павінна была вылучацца ў Нясвіжы, адмовілася ад удзелу ў палітычнай кампаніі пасля таго, як яе папярэдзілі пра магчымае звальненне.

Назіральнік ад партыі ў Цэнтрвыбаркаме Міхась Пашкевіч быў затрыманы міліцыяй, а пазней атрымаў 7 сутак арышту за дробнае хуліганства. Яшчэ на некалькіх сябраў АГП ціснуць праз падатковыя інспекцыі. Таму высновы, якія зрабіў Вінцук Вячорка падчас прэс-канферэнцыі не вельмі суцяшальныя для ўладаў:
 
- Ужо сёння ёсць усе падставы заяўляць, што выбарчая кампанія, якую плануюць улады не можа быць прызнанай свабоднай і справядлівай і адпаведнай самым мінімальным крытэрам АБСЕ.

Лідэры АДС лічаць, што гэта толькі пачатак палітычных рэпрэсій. І прагназуюць, што на такія прэс-канферэнцыі з сумнай нагодай клікаць журналістаў ім яшчэ прыйзецца не аднаразова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства