Дэмакраты заяўляюць пра ўзмацненне ціску на актывістаў
https://spring96.org./be/news/22584
2008
2008-07-08T08:46:40+0300
2008-07-08T08:46:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы заяўляюць пра ўзмацненне ціску на актывістаў напярэдадні парламенцкіх выбараў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявілі лідэры партый, якія ўваходзяць у АДС.
Яны згадалі выпадкі, калі ў рэгіёнах пачалі звальняць з працы актывістаў, якія збіраліся балатавацца на выбарах у Палату прадстаўнікоў ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. У іншых выпадках, актывістаў-будучых кандыдатаў пачынае правяраць падатковая інспекцыя.
Працягваюцца канфіскацыі друкаванай прадукцыі. У намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча міліцыянты забралі 1800 асобнікаў інфармацыйных матэрыялаў. Пратакол пры гэтым не складаўся.
"Тое, што пачынаецца, ужо сёння вымушае нас гаварыць пра недэмакратычнасць будучай выбарчай кампаніі. Яна не можа быць свабоднай, справядлівай і адпаведнай крытэрыям АБСЕ, калі ўжо цяпер не будуць спыненыя факты любога пераследу актывістаў, якія ўдзельнічаюць у кампаніі", - сказаў намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка