Салігорск: колькасьць выбаршчыкаў зьменшылася
Пастановай Цэнтрвыбаркаму ад 25 чэрвеня 2008 года № 16 у Салігорскім рэгіёне сфармаваны дзьве выбарчыя акругі. Гэта Салігорская гарадская выбарчая акруга № 75, якая ўключае ў сябе амаль усю тэрыторыю горада з колькасьцю выбаршчыкаў 67 531 чалавек, і Салігорская сельская выбарчая акруга № 76, што ўключае ў сябе тэрыторыю Капыльскага раёну, усе сельскія населеныя пункты Салігорскага раёну і частку горада Салігорска з лікам выбаршчыкаў 68 425 чалавек.
У параўнаньні з выбарамі ў Палату Прадстаўнікоў 2004 года, пры практычна ня змененых межах выбарчых акругаў, Салігорская гарадская выбарчая акруга не далічылася 3280 выбаршчыкаў (у 2004 годзе колькасьць выбаршчыкаў па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №90 складала 70 811 чалавек), а колькасьць выбаршчыкаў па Салігорскай сельскай выбарчай акрузе паменьшылася прыкладна на 2 500 чалавек (у 2004 годзе акруга налічвала 70 910 выбаршчыкаў).
Тое ж самае назіраецца па Слуцкай і Нясвіжскай выбарчых акругах. Колькасьць выбаршчыкаў па Слуцкім раёне і горадзе Слуцку ў параўнаньні з 2004 годам паменьшылася прыкладна на 3 200 чалавек, а па Нясвіжскім і Клецкім раёне - на 2 500 выбаршчыкаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"