viasna on patreon

Гародня: На вылучэнца ў акруговую выбарчую камісію пачаўся ціск з боку міліцыі

2008 2008-07-08T15:25:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 8 ліпеня, да сябра партыі АГП Мікалая Уласевіча, які вылучаны сваёй партыяй прадстаўніком у Івейскую Акруговую выбарчую камісію № 53, прыйшлі міліцыянты. Іх нібыта цікавіла, дзе ён знаходзіўся падчас выбуху ў Мінску на святкаваньні Дня Незалежнасьці. На самой справе М. Уласевіча у дзень трагедыі у сталіцы ўвогуле не было.

 

Актывіст з вёскі Варняны Астравецкага раёну Мікалай Уласевіч перакананы, што галоўнай мэтай сілавікоў было запалохаць яго і дэстабілізаваць працу, якую ён мае намер здзейсьніць на гэтых выбарах. У адваротным выпадку як можна растлумачыць тое, што міліцыянты цікавяцца менавіта яго асобай, а не якім іньшым грамадзянінам краіны, які не ёсць заангажаваны ў выбарчым працэсе.

 

“Праваабаронцы за свободныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства