viasna on patreon

Экс-пракурор ня справіўся зь дзецьмі

2008 2008-07-08T15:53:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Шумілніна зьнялі з пасады старшыню камісіі па справах няпоўнагадовых. Хоць многія лічаць: ня ён – дзяржаўная палітыка кульгае.

Абласная "вэртыкаль" прызнала, што прызначаны на гэты пост год таму Пётр Цішуроў, былы пракурор і юрыст зь вялікім працоўным стажам, ня справіўся са сваімі абавязкамі. У прыватнасьці, намесьнік страшыні аблвыканкаму П.Южык засьведчыў нездавальняючай працу па выкананьні прэзыдэнцкага Дэкрэту №18 на Шуміліншчыне.

Нагадаю: гэты дакумэнт абавязвае камісіі займацца працаўладкаваньнем бацькоў, чые дзеці выхоўваюцца ў дзяржаўных установах. Сэнс – аплочваць утрыманьне нашчадкаў.

Аднак у райцэнтры Шуміліна і кваліфікаванаму спэцыялісту ня так лёгка знайсьці пасаду. А на вёсцы сытуацыя яшчэ больш крытычная. Ды й ня хочуць гора-бацькі працаваць.

Усяго 74 шумілінскія дзіцяці маюць  патрэбу ў дзяржаўнай дапамозе. Аднак цяпер звольнены старшыня камісіі Пётр Цішуроў ня змог забясьпечыць выканаць патрабаваньні дэкрэту.

Між тым Шуміліна гісторыя хутчэй тыповая, чымсьці неардынарная – пра тое сьведчыць незадавальненьне вышэйшага начальства працай дзяцячых камісій і ў іншых рэгіёнах. У праватнасьці, папярэджаньне атрымаў старшыня камісіі па справах няпоўнагадовых Кастрычніцкага раёну Віцебска Іван Мацьвееў.

Спрыяць выкананьню  Дэкрэта №18 мусяць й іншыя службы: аддзелы адукацыі, міліцэйскія структуры і непасрэдна кіраўнікі прадпрыемстваў, якіх проста абавязалі браць на працу тых, чые дзеці выхоўваюцца ў дзяржаўных установах.

Аднак "крайнімі" пакуль сталіся мясцовыя кіраўнікі камісій. Нібыта досьвед пракурорскай працы, на які чамусьці паспадзяваліся ў Шуміліне, калі прызначалі Пятра Цішурова на цяпер пакінутую пасаду, мог дапамагчы яму  выправіць усе хібы сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства