viasna on patreon

Яшчэ адна выбарчая кампанія на Беларусі

2008 2008-07-10T14:37:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

«Выбарчая» кампанія па выбарах у «савет рэспублікі» пачынаецца 14 ліпеня, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Паводле ўказу ад 24 чэрвеня 2008 года № 345 дадзеная палітычная кампанія працягнецца па 14 кастрычніка.

Як адзначыў Мікалай Лазавік, вылучэнне кандыдатаў у «дэпутаты» «савета рэспублікі» пачнецца з 17 жніўня, да гэтага часу будзе праходзіць падбор і вывучэнне магчымых кандыдатур.

Працэс вылучэння кандыдатаў завершыцца 15 верасня. Іх рэгістрацыя будзе праходзіць з 16 па 20 верасня.

Нагадаем, «выбары» у «верхнюю палату» «парламента» з'яўляюцца непрамымі – «сенатараў» абірае не насельніцтва, а «дэпутаты» мясцовых Саветаў базавага ўзроўня на паседжаннях шляхам таемнага галасавання. «Савет рэспублікі» складаецца з 64 «парламентарыяў», 8 з іх прызначае сам Лукашэнка. Астатнія абіраюцца ад сямі рэгіёнаў - па 8 чалавек ад кожнага, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства