Хуліганства ці запалохваньне?
https://spring96.org./be/news/22657
2008
2008-07-10T15:11:59+0300
2008-07-10T15:11:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ноччу, 5 ліпеня, у двары дома невядомыя людзі пабілі вокны ў машыне гарадзенскага палітыка, сябра Партыі БНФ Сяргея Антусевіча. Сяргей Антусевіч зьбіраецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты па Гарадзенскай цэнтральнай акрузе №50.
Як лічыць сам палітык, найверагоднейшай версіяй гэтага хуліганскага акту ёсьць тое, што яго хочуць запалохаць за яго палітычную дзейнасьць. Неаднаразовыя спробы па знішчэньні асабістай маёмасьці ён успрымае як ціск на яго. Нагадаем, што падобны акт быў здзейснены ў дачыненьні да маёмасьці С. Антусевіча напярэдні Еўрапейскага маршу. Тады палітыку парэзалі ў машыне колы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”