У Магілёўскай вобласці ў акруговыя камісіі вылучана каля 100 чалавек
Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Юры Масюк.
Са словаў Юры Масюка большую частку вылучэнцаў у акруговыя выбарчыя камісіі складаюць прадстаўнікі з Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі і Аб’яднання ветэранаў. Таксама ёсць вылучэнцы ад розных палітычных партый і грамадзян, якія вылучыліся шляхам збору подпісаў.
Са словаў праваабаронцы Барыса Бухеля, пакуль што выбарчая кампанія праходзіць без парушэнняў. Акруговая выбарчая камісія працуе ў будынку аблвыканкама, ёсць інфармацыя дзе яе можна знайсці, прымаюцца пратаколы і подпісы ад палітычных партый і грамадзян, якія пажадалі вылучыцца ў акруговыя камісіі, звесткі аб якіх заносяцца ў спецыяльны рэгістрацыйны журнал.
Нагадаем, што вылучэнне прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі сканчваецца 11 ліпеня а 17-00. Канчатковыя вынікі аб тых хто будзе ўключаны ў склад камісій будуць вядомы не пазней 14 ліпеня.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”