Магілёўскія актывісты заявілі аб намеры прысутнічаць пры фармаваньні акруговых камісіяў
Магілёўскія актывісты зьвярнуліся да прадстаўнікоў магілёўскай улады з просьбай паведаміць месца, дату і час сумеснага паседжаньня аблвыканкама і прэзідыума аблсавета, на якім будзе зацьвярджацца спіс сябраў акруговых выбарчых камісіяў.
Сярод заяўцаў - праваабаронца Барыс Бухель, абласны лідэр Партыі камуністаў Беларускай Валеры Беразіенка і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
“Я падаваў заяву на імя Прэзідыума аблсавета і аблвыканкама. Валеры Беразіенка – на імя старшыні аблвыканкама Барыса Батуры”, - гаворыць Барыс Бухель.
“Валеры Беразіенка, - адзначае праваабаронца, - адпаведна закону, мае поўнае права прысутнічаць на гэтым пасяджэньні, бо з’яўляецца адным з вылучэнцаў у склад акруговай выбарчай камісіі ад сваёй партыі”.
Адказ, адпаведна закону, мусіць быць вядомы ў трохдзённы тэрмін, але Барыс Бухель не асабліва спадзяецца на тое, што хтосьці з дэмакратаў будзе дапушчаны на паседжаньне і ў склад сябраў выбарчых акругаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”