Магілёўшчына: толькі 2 апазыцыянэры ў складзе акруговых выбарчых камісіяў
https://spring96.org./be/news/22761
2008
2008-07-14T10:48:59+0300
2008-07-14T10:48:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
З 20-ці прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных і грамадзкіх арганізацыяй у склад акруговых выбарчых камісіяў на Магілёўшчыне абраныя толькі 2 чалавекі - прадстаўнік ад партыі БНФ Мігурскі Пётр і прадстаўнікі ад ПКБ Валер Беразіенка.
Усяго ў склад камісіяў прэтэндавала 240 чалавек. Аблвыканкам і прэзыдыюм аблсавету Магілёўскай вобласьці зацьвердзілі 169 чалавек на 13 выбарчых камісіяў.