Гародня: паседжаньне па фармаваньні акруговых камісіяў прайшло фактычна ў закрытым фармаце
Сумеснае паседжаньне Гарадзенскага аблвыканкаму і аблсавету па фармаваньні акруговых камісій па папярэдняй інфармацыі павінна было адбыцца 14 ліпеня а 10-й гадзіне. Але калі прадстаўнікі партый, няўрадавых арганізацыяў, прэсы і праваабаронцы прыйшлі ў вызначаны час, то ім паведамілі, што камісіі ўжо сфармаваныя, і іх склад абвешчаны.
Усяго па Гарадзеншчыне ў склад камісіяў па кожнай з 13 выбарчых акругаў былі вылучаны прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партыяў. Стала вядома, што вылучэнец ад Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Аляксандар Пагуляеў уключаны ў склад акруговай камісіі па Гарадзенскай сельскай акрузе №52. Яго афіцыйна запрасілі на паседжаньне камісіі 15 ліпеня а 10-й гадзіне. Па папярэдняй інфармацыі, яшчэ некалькі чалавек ад дэмакратычных партяў уключаныя ў склад акруговых камісій, але адказны за фармаваньне камісій прадстаўнік аблвыканкаму Леанід Ермантовіч прадставіць афіцыйную інфармацыю адмовіўся, спасылаючыся на тое, што склады камісій будуць надрукаваныя ў мясцовай прэсе.