Берасьце: У акруговых камісіях не хапіла месца ўсім жадаючым
Сёньня, 14 ліпеня, у Брэсце на сумесным паседжаньні прэзідыума абласнога Савету дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэта адбылося зацвержванне спіса 208 сябраў 16 акруговых выбарчых камісіяў.
Усяго была вылучана 260 прэтэндэнтаў: 84 – шляхам збору подпісаў, 65 – ад грамадскіх арганізацый, 56 – ад палітычных партый і 55 – ад працоўных калектываў. Як падкрэсліў старшыня аблвыканкаму Брэсшчыны Канстанцін Сумар, які вёў паседжаньне, камісіі павіны працаваць такім чынам, каб выбары прайшлі адкрыта і празрыста: “Ня трэба шукаць “блох” у кандыдатаў у дэпутаты”.
Карыстаючыся сваім правам, рашэньнем аблвыканкама ў акруговыя камісіі былі ўключаны 14 прадстаўнікоў абласнога выканаўчага камітэта. У сваю чаргу прэзідыум абласного Савета уключыў яшчэ 14 свааіх прадстаўнікоў. Такім чынам адразу 28 прадстаўнікоў тутэйшай улады трапіла ў склад акруговых камісій – “па уладнаму спісу”: іх імёны не называліся.
Фактычна выбіралі 180 чалавек, вылучаных у камісіі. На гэты раз вырашалі, каб у камісіі ўвайшло па максімальна дапусцімай колькасьці сябраў – па 13 у кожнай. Было сказана, што ў кожную камісію трапілі прадстаўнікі усіх палітычных партыяў і што не трэба дзяліць кандыдытаў на “чырвоных” і “белых”, “левых” і “чорных”. Тым не меньш найбольшае прадстаўніцтва ў складзе камісій належыць “прапрэзідэнцкім” партыям: КПБ (9), Аграрнай (4), Партыі працы і справядлівасьці (3).
Брэсцкая абласная арганізацыя БНФ вылучыла 9 кандыдатур у сябры акружных выбарчых камісіяў, але туды трапіла толькі два чалавекі. Абласная арганізацыя АГП вылучала 8 чалавек, а ў камісіі апынулася таксама два сябра партыі. Яшчэ горш сітуацыя з сябрамі ПКБ т БСДП (Грамада). Першая вылучала ў камісіі 4 сябры па чатырох акругах, дзе плануецца вылучэньне ў кандыдаты сябраў партыі, але ўключылі толькі аднаго. “Грамада” вылучала двух сябраў - уключылі аднаго.
Не знайшлося месца ў камісіях і для грамадскага актывіста, даверанай асабе А.Мілінкевіча, міжнароднага назіральніка Сяргея Вакуленкі, які вылучаўся ў сябры камісіі па Брэсцкай цэнтральнай выбарчай акрузе №2 шляхам збору подпісаў. Як адказаў сябра Цэнтрвыбаркама, начальнік галоўнага упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Аляксандр Каляда, у той акрузе была самая высокая канкурэнцыя: 22 прэтэндэнта на 13 месцаў, таму там не хапіла месца ўсім жадаючым. С. Вакуленка падае скаргу ў Цэнтрвыбаркам, дзе просіць растлумачыць, па якіх матывах ён не трапіў у акруговую камісію.
Высокая канкурэнцыя склалася таксама ў брэсцкіх Заходняй, Усходняй, Мухавецкай выбарчых акругах, дзе вылучалася не меньш чым па 20 сябраў камісій. Найменьшая – па Івацэвіцкай выбарчай акрузе №11: 14 чалавек на 13 месцаў. Сярод грамадскіх арганізацый самае высокае прадстаўніцтва належыць “Белай Русі” і БРСМ – амаль у кожнай з 16 камісій.
З апазіцыі трапілі ў склад камісій Рыгор Бакіевіч (сябра БНФ - па Брэсцкай цэнтральнай выбарчай акрузе №2) і Людміла Дзенісенка (першы сакратар Брэсцкай гарадской арганізацыі ПКБ - па Мухавецкай выбарочай акрузе №4). На працягу трох дзён пасля сумеснага паседжання камісіі павіны выбраць свае кіруючыя органы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”