Магілёў: На першае паседжаньне акруговай камісіі не пусьцілі назіральніка
У Магілёве сябру сойму БНФ Зміцеру Салаўёву паведамілі, што першае паседжаньне акруговай камісіі ўжо адбылося.
“Я прыйшоў у адміністрацыю Ленінскага раёна, - гаворыць Зміцер Салаўёў, - каб дазнацца, дзе і калі адбудзецца першае паседжаньне акруговай выбарчай камісіі па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85, на што мне адказалі што яно ўжо адбылося”.
“Адпаведна закону, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель, - арганізацыйныя паседжаньні камісій мусяць адбыцца на працягу трох дзён з моманту іх стварэньня. Тэрмін, з якога пачынаецца адлік гэтых дзён, – заўтрашні дзень”.
Уладзімір Краўчанка, сябра Рады Беларускага Хельсінскага камітэту па Магілёўскай вобласьці адзначае, што адбылося парушэньне артыкула 13 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь “Аб галоснасьці пры падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў…”.
“Аб якой адкрытасьці і галоснасьці можна гаварыць, калі на першае паседжаньне акруговай выбарчай камісіі не пусьцілі назіральніка, - абураецца праваабаронца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”