viasna on patreon

Назіральніка ад БХК не пусьцілі на паседжаньне Мінаблвыканкама і Прэзідыума аблсавета дэпутатаў

2008 2008-07-15T13:13:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 ліпеня 2008 года ў 08.50 назіральнік ад РПГА "БХК" Леанід Андрэевіч Мархотка прыбыў у г. Менск на сумеснае паседжаньне Менскага абласнога выканаўчага камітэта і Прэзідыума Менскага абласнога Савета дэпутатаў па фармаваньні акруговых выбарчых камісій па выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. Леанід Мархотка пайшоў у залу № 413 будынку Менскага абласнога выканаўчага камітэта, дзе ўжо сабраліся чальцы Прэзідыума Саветаў дэпутатаў і службовыя асобы Мінаблвыканкама. Па афіцыйным паведамленьні паседжаньне павінна было пачацца ў 09.30 і праходзіць пад старшынствам намесьніка старшыні Мінаблвыканкама Уладзіміра Аляксандравіча Гурыновіча. 

       

Знаходзячыся каля ўваходу ў залу № 413, Л. Мархотка уручыў У.А. Гурыновічу пісьмовую заяву, падпісаную старшынёй РПГА "БХК" А.Гулаком з просьбай дапусьціць Л. Мархотка у якасьці назіральніка на сумеснае паседжаньне Менскага абласнога выканаўчага камітэта і Прэзідыума Менскага абласнога Савета дэпутатаў па фармаваньні акруговых выбарчых камісій. Пры гэтым Л. Мархотка папрасіў У. Гурыновіча прапусьціць яго на паседжаньне. Аднак У. Гурыновіч і яго памагаты М. Амельянчук не прапусьцілі Л. Мархотку у залу паседжаньняў і прапанавалі пачакаць ў калідоры рашэньня паседжаньня аб допуску Л. Мархотка у якасьці назіральніка. Праз некалькі хвілінаў да Л. Мархоткі падышлі супрацоўнікі міліцыі і праводзілі яго на першы паверх да пункту пропуску ў будынак аблвыканкама для чаканьня рашэньня.

 

У 10.20 да пункту пропуску падышоў супрацоўнік Мінаблвыканкама і паведаміў, што на паседжаньні прынята рашэньне аб адмове ў допуску Л. Мархотка у якасьці назіральніка на  сумеснае паседжаньне Менскага абласнога выканаўчага камітэта і Прэзідыума Менскага абласнога Савета дэпутатаў. Cупрацоўнік аблвыканкама патлумачыў, што ўся інфармацыя будзе апублікаваная ў газэтах. На пытаньні ён адказваць адмовіўся.

 

Атрымаўшы вусную адмову, Л. Мархотка запатрабаваў кнігу заўвагаў і прапановаў, у якой напісаў скаргу на незаконныя дзеяньні намесьніка старшыні Мінаблвыканкама У. Гурыновіча, якія выказаліся ў парушэньні ч.1 арт.13 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь.

 

Як стала вядома пазьней, у супрацоўніцы аддзела пісьмаў і міліцыянта, які прапусьціў Мархотка ў будынак аблвыканкама, былі запатрабаваныя тлумачальныя.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства