Кобрынскаму актывісту Аляксандру Меху пагражаюць
8 ліпеня кобрынскаму актывісту Аляксандру Меху патэлефанавалі з пагрозамі. Вось што расказаў сам Аляксандр: “8 ліпеня 2008 года у 12.11 мне патэлефанавалі на мабільны тэлефон. Я прыняў выклік. Той, хто тэлефанаваў, адразу пачаў нецэнзурна выказвацца, абражаць, пагражаць мне. Я перапыніў яго і сказаў: "Я больш ня буду з вамі размаўляць". Потым адключыў тэлефон. На маім апараце зафіксаваўся нумар абанента - +375164225659.
У тэлефонным даведніку гэты нумар зарэгістраваны на прыёмную дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь. На наступны дзень, 9 ліпеня, я падаў заяву на імя пракурора Кобрынскага раёна М.І. Запарошчанкі з патрабаваньнем знайсьці таго, хто пагражаў мне, каб прыцягнуць да адказнасьці паводле дзеючага заканадаўства. Я таксама сустрэўся з пракурорам і заявіў, што лічу гэтыя пагрозы зьвязанымі з маім намерам прыняць удзел у выбарах у парламент, маючых адбыцца ў верасьні 2008 года. Адказ на маю заяву абяцалі даць на працягу 10-ці дзён”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”