viasna on patreon

Берасьце: K. Сумар патрабуе роўных магчымасьцяў для ўсіх кандыдатаў і недапушчэньня прымусовага датэрміновага галасаваньня

2008 2008-07-16T14:08:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На паседжаньні прэзідыуму Брэсцкага аблвыканкама і Савета дэпутатаў па пытаньні зацьверджаньня акруговых камісій па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Андрэевіч Сумар адзначыў: "Галоўная мэта, якую мы ставім перад сабой, - правесьці выбары максімальна адкрыта, строга ў рамках выбарчага заканадаўства і Канстытуцыі нашай краіны, зрабіць іх максімальна празрыстымі. Мы будзем рабіць усё магчымае адносна выкананьня заканадаўства, каб прыняць і задаволіць усе тыя заяўкі і прапановы, якія будуць паступаць ад грамадскіх аб'яднанняў і партыйных структураў, а таксама кандыдатаў у дэпутаты.

 

Нам ні ў якім выпадкам ня трэба шукаць падставу для таго, каб пазбавіцца ад кандыдата ў дэпутаты, калі з яго боку няма сур'ёзных парушэньняў, зьвязаных з крымінальнымі эканамічнымі злачынствамі. Мы зачынім вочы на дробязі і ня будзем рабіць з іх далёкаідучых высноў. Жадалася б, каб на гэтым паседжаньні ўсё зразумелі, што мы не павінны шукаць "блыхаў" у кандыдатаў у дэпутаты. Іньшымі словамі, нам варта даць максімум магчымасьцяў для таго, каб дазволіць зарэгістравацца ўсім жадаючым вылучацца ў Парламент.

 

Мы павінны зрабіць усё неабходнае, каб на выбарчых участках былі створаныя аптымальныя ўмовы для захаваньня законнасьці і дысцыпліны, роўныя магчымасьці для ўсіх кандыдатаў.

 

Я ня ведаю, якім раней было становішча ў Брэсцкай вобласці, але па рэспубліцы ў мінулыя гады было шмат прыкладаў парушэньняў у друку. Наша задача - зрабіць усё неабходнае, каб усе кандыдаты ў дэпутаты атрымалі аднолькавыя магчымасьці ў падрыхтоўцы агітацыйных матэрыялаў. Мы падрыхтуем дакумент, які рэгламентуе своечасовую падрыхтоўку бюлетэняў і ўлётак для ўсіх кандыдатаў, не падзяляючы іх на "правых" і "левых".

 

Ні ў якім разе нельга стымуляваць людзей да датэрміновага галасаваньня. Як адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка, раней грамадзян рэспублікі прымушалі галасаваць датэрмінова. Такога больш дапушчаць нельга”.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства