Затрыманьні на мяжы
https://spring96.org./be/news/22828
2008
2008-07-16T16:01:01+0300
2008-07-16T16:01:01+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На памежным пераходзе Брузгі (беларуска-польская мяжа) сёння затрыманы сябра ГА «БАЖ», старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Як паведаміў прэс-службе ГА «БАЖ» па тэлефоне А. Астаповіч, разам з ім затрыманыя актывіст Таварыста Зміцер Каспяровіч і праваабаронца Цімафей Дранчук. Машыну, на якой яны ехалі, памежнікі адагналі ў бокс, правялі асабісты дагляд кожнага з іх, а на пытанне пра прычыны затрымання адказалі, што «атрымалі загад зверху».
Вядома, што Астаповіч і Каспяровіч скіроўваліся ў Беласток на сустрэчу па праблеме аховы помнікаў.