viasna on patreon

Мясцовыя ўлады адмовіліся атрымаць ліст ад грамадзкага актывіста, дасланы поштай

2008 2008-07-16T18:32:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дэпутаты Зэльвенскага раённага савета адмаўляюцца разглядаць заяву грамадскага актывіста Яўгена Скрабутана, які просіць паведаміць інфармацыю аб законнасці рэканструкцыі цэнтральнага парку Зэльвы і знішчэнні дрэваў напярэдадні 750-годдзя горада.

Адпаведна з законам “Аб звароце грамадзянаў” Яўген Скрабутан накіраваў ліст у Зэльвенскі савет дэпутатаў з прапановай да народных абраннікаў адказаць на шэраг пытанняў, якія хвалююць жыхароў горада. Перад усім гэта мэтазгоднасць знішчэння дрэваў і ўдзел грамадскасці ў абмеркаванні дадзенага праекта. Але мясцовыя дэпутаты адмовіліся атрымліваць ліст, у выніку чаго супрацоўнікі пошты вярнулі яго грамадскаму актывісту. На думку Яўгена Скрабутана, мясцовыя ўлады не звяртаюць ніякай увагі на звароты грамадзян перш за ўсё таму, што грамадская думка не ўяўляе сур’ёзнай пагрозы пазазаконным дзеянням чынавенства.

 Калі дэпутаты Зэльвенскага раённага савета і надалей будуць ігнараваць звароты грамадзян, Яўген Скрабутан не выключае, што звернецца ў суд з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці тых народных абраннікаў, якія не звяртаюць увагі на меркаванні выбаршчыкаў і парушаюць закон аб зваротах грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства