viasna on patreon

Вязьні пагражаюць самагубствам

2008 2008-07-17T15:09:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вязьні бабруйскай папраўчай калёніі паведамілі ў рэдакцыю газэты “Вечерний Бобруйск», што некалькі дзесяткаў чалавек вырашылі скончыць жыцьцё самагубствам. Паводле інфармацыі асуджаных акцыю суіцыду прызначылі на 15 гадзінаў.

Пакуль невядома зь якіх прычынаў людзі вырашылі пайсьці на крайнія меры. Кіраўніцтва калёніі паведаміла, што будзе пільна сачыць, каб не дапусьціць масавай гібелі вязьняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства