viasna on patreon

Склады акруговых камісій па Гарадзеншчыне ўлада па-ранейшаму трымае ў сакрэце

2008 2008-07-17T15:15:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На запыты кандыдатаў у акруговыя камісіі, праваабаронцаў, партыйных лідэраў, журналістаў і проста грамадзянаў адказныя за фармаваньне акруговых камісій па-ранейшаму не даюць ніякіх звестак, тлумачачы, што ўсё можна будзе прачытаць у прэсе.

 

Але ў мясцовай афіцыйнай гарадзенскай прэсе склады камісій не былі надрукаваныя. Толькі ў раённай газеце «Перспектива» быў надрукаваны склад акруговай камісіі па Гарадзенскай сельскай акрузе  № 52. Нагадаем, што ў склад яе ўвайшоў прадстаўнік ад партыі АГП Аляксандар Пагуляеў. Гарадзенская ўлада так і не рассакрэціла прозьвішчы людзей, якія ўвайшлі ў іньшыя акруговыя камісіі. Наступны нумар “Гродзенскай праўды”, у якой мусяць надрукаваць сьпісы камісій, выйдзе толькі ў суботу 19-га ліпеня.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства