viasna on patreon

Барысаў: Прэтэндэнты ад дэмакратычных партый у акруговыя камісіі не прайшлі

2008 2008-07-17T15:44:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі сёньня, 17 ліпеня, з публікацыі ў газеце "Мінская праўда" стаў вядомы склад акруговых выбарчых камісій па Барысаўскіх акругах №62 і №63, сфармаваных рашэньнем прэзідыума Менскага абластнога савета дэпутатаў і Менскага абласнога выбарчага камітэта яшчэ 14 ліпеня.

 

Ні адзін з чатырох кандыдатаў у сябры акруговых камісій з ліку актывістаў дэмакратычнай апазіцыі, вылучаных рашэньнямі кіруючых органаў партыі БНФ, БСДП "Грамада" і АГП, а таксама шляхам збору подпісаў, у склад камісій па Барысаўскіх акругах №62 і №63, не ўключаны. На ўдзел у працы камісій прэтэндавалі М.Статкевіч (БСДП "Грамада"), О.Мацкевіч (партыя БНФ і збор подпісаў), Л.Марголін (АГП) і Д.Бабіцкі (збор подпісаў).

 

Ад грамадскіх арганізацый у склад акруговых камісій па двух Барысаўскіх акругах уключаныя прадстаўнікі РГА "Белая Русь" (Л. Аўгусцінавіч і В. Квятковская), ГА БРСМ (З. Другакоў і Т.Тарасевіч), Ліберальна-дэмакратычнай партыі (З. Палонік) і Камуністычнай партыі Беларусі (А.Пишчухін).

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства