Першыя паседжаньні акруговых камісій на Гомельшчыне
16 ліпеня адбыліся першыя паседжаньні акруговых тэрытарыяльных камісій. Камісія 35-ай акругі засядала па адрэсе вул. Рэчыцкая шаша, 6 (будынак адміністрацыі Савецкага раёна Гомелю), у то час як афіцыйна заяўленае месца знаходжаньня - вул. Барыкина, 143. Тэлефоны камісій, зарэгістраваныя па афіцыйным месцы знаходжаньня, не адказваюць.
На паседжаньні па 34-ай акрузе прадстаўнік выканкама ня даў інфармацыю па колькасьці пададзеных заявак на ўключэньне ў склад гэтай камісіі і не растлумачыў прычыны адмовы тым, хто не патрапіў у яе склад. Старшынёй камісіі быў абраны Мікалай Малы (гэтак жа, як і на папярэдніх парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах, прадстаўнік і супрацоўнік адміністрацыі Савецкага раёна). Каляндарны план працы камісіі не абмяркоўваўся.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"