viasna on patreon

Прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў у камісіях няма, а грамадскасьць на паседжаньне не дапусьцілі

2008 2008-07-17T17:05:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ні адзін прадстаўнік апазіцыйных палітычных партыяў ня ўключаны ў склад акруговых камісій па выбарах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па Аршанскім рэгіёне (выбарчыя акругі № 26 і 27). Такое рашэньне прынята на сумесным паседжаньні Віцебскага аблвыканкама і Прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў. На гэтае паседжаньне не былі дапушчаныя прадстаўнік БХК Васіль Бераснёў і карэспандэнт газеты "Таварыш" Мікола Пятрушэнка, якія выказалі жаданьне прысутнічаць пры абмеркаваньні пытаньня аб фармаваньні выбарчых камісіяў.

У склад акруговай камісіі Сеньненскай акругі № 30 уключаны прадстаўнік ПКБ Мікола Белы.

 Поўны склад акруговых камісій Аршанскага рэгіёна да цяперашняга часу не апублікаваны.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства