viasna on patreon

У дзейнасць Баранавіцкай сельскай акруговай камісіі № 7 умешваюцца чыноўнікі райвыканкама

2008 2008-07-17T17:58:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У парушэнне існуючага заканадаўства, у дзейнасць Баранавіцкай сельскай акруговай камісіі № 7 умешваюцца чыноўнікі Баранавіцкага райвыканкама. 17 ліпеня у акруговую камісію (пакой № 302 ў райвыканкаме) прыйшоў сябра  “Баларускага Хельсінскага Камітэта” Мікалай Чыжыкаў. Негледзячы на тое, што ў раскладзе значылася, што камісія працуе з 10.00 да 19.00, дзверы у пакой былі каля 13.00 зачыненыя. М Чыжыкову ўдалося знайсці члена камісіі Марыну Антонаўну Піскун, якую ён і папрасіў даць звесткі – хто з членаў камісіі № 7 працуе на якой пасадзе і ў якіх установах. Жанчына села за кампутар, знайшла патрэбныя матэрыялы, раздрукавала іх і аддала Чыжыкаву. І тут у пакой уварвалася начальнік арганізацыйна-кадравае работы райвыканкама Таццяна Канаш. Яна, не з’яўляючыся членам акруговай камісіі № 7, літаральна вырвала спісы членаў камісіі з рук Мікалая Чыжыкава і пачала крычаць на Марыну Піскун. Чыноўніца сказала, што дадзеныя пра пасады членаў камісіі можна даведацца толькі ў іх саміх.

Гэта ўжо не першая адмова Таццяны Канаш у  дачы інфармацыі назіральнікам. У апошні дзень перад рэгістрацыяй членаў камісіі, 12 ліпеня, яна сказала, што ў выканкаме няма ніякіх звестак – хто можа ў гэтую камісію ўвайсці.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары" 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства