Лiдэр ПКБ пiша Лiдзii Ярмошынай
Першы сакратар Цэнтральнага Камiтэта Партыi камунiстаў Беларускай Сяргей Калякiн накiраваў 17 лiпеня лiст на iмя старшынi Цэнтрвыбаркама Лiдзii Ярмошынай. У лiсце лiдэр ПКБ выказаў недавер Лiдзii Ярмошынай як старшынi Цэнтрвыбаркама.
Напярэдаднi, 16 лiпеня, падводзячы вынiкi фармiравання акруговых выбарчых камiсiй, Лiдзiя Ярмошына заявiла, што парушэннем беларускага заканадаўства зяўляецца друкаванне агiтацыйных матэрыялаў за мяжой РБ. Гэтую заяву суправаджала лiстоўка лiдэра ПКБ, якую старшыня ЦВК дэманстравала журналiстам.
- Да сёння я нават аддаленых адносiнаў не меў да выбарчай кампанii – толькi сёння каля паловы на першую я падаў дакументы на рэгiстрацыю iнiцыятыўнай группы. Ярмошына вяла гаворку пра кандыдатаў у дэпутаты, якiм забаронена друкаваць агiтацыйныя матэрыялы за мяжой. Так, паказаная Ярмошынай лiстоўка надрукаваная ў Казанi – але ў Беларусi я не знайшоў друкарню, якая б надрукавала маю лiстоўку, - кажа Сяргей Калякiн.
Тамму сёння я накiраваў лiст Лiдзii Ярмошынай, у якiм расцанiў яе заяву як «цiск на маiх патэнцыйных выбаршчыкаў ды на акруговую выбарчую камiсiю», - дадаў лiдэр ПКБ.