viasna on patreon

Полацак: У складзе камісій апазіцыянеры, якія “ня будуць ствараць перашкодаў”

2008 2008-07-18T15:04:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У склад некаторых акруговых камісій па Полацкім рэгіёне ўключаныя па адным прадстаўніку апазіцыйных партый. Так, у склад акружной камісіі Полацкай гарадской выбарчай акругі № 28 увайшла прадстаўніца ПКБ Любоў Шчадрова, у склад Міёрскай выбарчай акругі № 24 – Аляксандр Юдаў ад АГП.

 

У той жа час вядомага ў Наваполацку актывіста Руху “За свабоду” Валерыя Шаўчэнкі ў складзе наваполацкай камісіі не аказалася.

 

У Наваполацку, дарэчы, ужо парушылі заканадаўчыя нормы, не апублікаваўшы ў пятнічным нумары гарадской афіцыйнай газеты “Новы горад” спісу акружной камісіі. Наступны нумар газеты выйдзе толькі ў аўторак. Такім чынам, з моманту зацьвярджэньня камісіі да публікацыі яе спіса ў прэсе пройдзе не пяць дзён, а ўсе восем.

 

У прыватных размовах прадстаўнікі ўлады выказваліся наступным чынам: “У склад камісій уключылі тых апазіцыянераў, якія не будуць ствараць перашкод у працы”.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства