viasna on patreon

Акруговыя камісіі дагэтуль не пачалі сваёй працы

2008 2008-07-18T17:11:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік ад БХК Эдуард Баланчук ня змог 17 ліпеня патрапіць у 71-ую маладзечанскую сельскую акруговую камісію. Яму патлумачылі, што камісіія яшчэ не пачала стала працаваць, і нават яшчэ ня мае ўласнага памяшканьня.

Падобная сітуацыя і на 64-ай Вілейскай выбарчай акрузе. 18 ліпеня назіральнік ад БХК Аляксей Сюдак прыйшоў на адрас камісіі (Партызанская, 40 - будынак райвыканкаму). На першым паверсе нават расстаўлены указальнікі, якія вядуць да дзьвярэй камісіі (таксама азначаных адмысловай шыльдай). Але самі дзьверы аказаліся зачыненымі. Але першае паседжаньне камісіі адбылося ўжо 15 ліпеня, калі мусілі быць абранымі старшыня, сакратар і намесьнік старшыні. Міліцыянт, які нёс дзяжурства ў будынку, патлумачыў, што па ўсім пытаньням трэба зьвяртацца ў арганізацыйны аддзел райвыканкама, які займаўся ўтварэньнем камісій.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства