viasna on patreon

Склад акруговых камісій амаль не зьмяняецца на працягу чатырох выбарчых кампаній

2008 2008-07-18T17:14:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладзечанскую гарадскую выбарчую акругу № 70 з 13 сяброў камісіі 8 займалі адпаведныя пасады падчас мінулых выбарчых кампаній - парламентскіх выбараў і рэферэндума 2004 года, прэзідэнцкіх 2006 і выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў у 2007 годзе. У Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе №71 - для 6 з 13 сяброў камісіі гэта будуць ужо ня першыя выбары ў гэткай якасьці. Такім чынам, відаць, уладам выгадна, каб у камісіі ўваходзілі "правераныя" людзі.

У гарадскую камісію ад АДС уключаны толькі адзін чалавек - сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі - Жыбуртовіч Віталь, у сельскую - ніводнага. 

У абедзьве камісіі ўключаны па адным сябру ад РГА "Белая Русь" (Асманаў А. - у гарадскую камісію, Люцко Н. - у сельскую), да таго ж, у сельскую ўключаны адзін сябра ад РППС (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці) (Бачкоў М.). 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства