viasna on patreon

90% сяброў выбарчай камісіі - з арганізацыі "Белая Русь"

2008 2008-07-21T14:53:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У Смаргоні 90% сяброў агруговай камісіі з'яўляюцца сябрамі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Прычым вылучаліся яны ў камісіі самым разнастайным чынам: ад працоўных калектываў, шляхам падачы заявы і г.д.

 

Яшчэ 25 чэрвеня, на пашыраным паседжаньні савета РГА "Белая Русь", яе кіраўнік А. Радзькоў заявіў: "Натуральна, як грамадскі рух, мы маем права удзельнічаць у працы акруговых выбарчых камісій, выступаць у якасьці назіральнікаў, — будзем вельмі актыўна ў гэтым напрамку працаваць". На справе ж мы бачым ня просты удзел - практычна арганізацыя "Белая Русь" займела магчымасьці кантраляваць выбарчы працэс.

 

Апроч гэтага, склад той жа Смаргонскай камісіі на 90% не зьмяніўся з мінулых выбарчых кампаній.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства