Гомельскія паштавікі сарвалі партыйны сход
Гомельская пошта своечасова не даставіла сябрам АГП запрашэньні на агульны партыйны збор. Толькі адзін са 100 лістоў быў дастаўлены адрасату ў тэрмін.
- У аўторак, 15-га ліпеня, я скарысталася паслугамі 47-го аддзяленьня сувязі, каб адправіць запрашэньні нашым сябрам, - кажа Зінаіда Шуміліна, старшыня Савецкай раённай арганізацыі АГП. - Звычайна мы апавяшчаем сябраў АГП праз пошту, і ні разу не ўзьнікала такіх праблемаў. У гэты раз своечасова дайшоў толькі адзін ліст у вёску Яроміна Гомельскага раёна. Ніхто з гамяльчан, па нашых дадзеных, лістоў не атрымліваў. На ўсіх канвертах быў указаны адрас адпраўніка.
Збор сябраў Гомельскай гарадской арганізацыі, на якім абмяркоўваліся пытаньні выбарчай кампаніі, адбыўся, як і было запланавана, у пятніцу 18-га ліпеня ўвечары: людзей апавясьцілі па тэлефоне. Адрасаты ўсё ж атрымалі свае запрашэньні, але раніцай наступнага дня - 19-га ліпеня.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”