viasna on patreon

Пракуратура заступілася за апазіцыянера

2008 2008-07-21T10:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старадарожская пракуратура закрыла адміністратыўную справу супраць актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдата ў дэпутаты ад адзінага спісу АДС па Любанскай выбарчай акрузе Арцёма Агафанова.

Актывіст АДС Арцём Агафонаў быў затрыманы супрацоўнікамі старадарожскай міліцыі яшчэ 19 ліпеня падчас раздачы інфармацыйных улётак з пасланнем Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Усяго Арцём Агафонаў разам з кіраўніком свайго перадвыбарчага штабу паспелі раздаць больш за 2,5 тысячы ўлётак. Затрымалі ж актывістаў – выпадкова, кажа Арцём Агафонаў:

- Міліцыя прыехала выпадкова. Іх выклікалі на нейкі сямейны скандал. Яны вяртаюцца з гэтага выкліка. І тут бачаць як з пад’езду выходзім мы з пачкай улетак ў руках. Падыйшлі: “Што гэта такое? Антыўрадавая агітацыя?” Ну і, карацей кажучы, - нас ва ўчастак.

У РУУС на актывістаў быў складзены адміністратыўны пратакол аб парушэнні правілаў агітацыі, і была перададзеная позва на 14.00 у суд Старадарожскага раёну. Аднак судовае разбіральніцтва так і не адбылося, распавядае Арцём Агафонаў:

- Сёння я прыйшоў у 14.00 у суд. Там нікога няма. Судзя ўвогуле не ў курсе. У РУУС сказалі, што матэрыялы накіраваныя ў пракуратуру. Патэлефанаваў у пракуратуру - запрасілі да іх. Я прыйшоў. Прыняў мяне выконваючы абавязкі пракурора спадар Балоцька. Ён мне вярнуў канфіскаваныя ўлёткі. Я напісаў распіску, што атрымаў іх. Мы паціснулі адзін аднаму рукі і разыйшліся.

Паводле Арцёма Агафонава, упершыню за апошні час пракуратура заступілася за прадстаўніка апазіцыі, і скасавала цалкам незаконнае рашэнне, якое прынялі супрацоўнікі міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства