viasna on patreon

Місіі назіральнікаў ад АБСЕ і СНД будуць запрашацца на парытэтнай аснове

2008 2008-07-22T11:02:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Місіі назіральнікаў ад АБСЕ і СНД будуць запрашацца на парытэтнай аснове. Пра гэта Рацыі паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік. Паводле яго словаў, плануецца, што першыя міжнародныя назіральнікі прыедуць у Беларусь у сярэдзіне жніўня.

У сярэдзіне жніўня ў Беларусь мусіць прыехаць даўгатэрміновая місія міжнароднага назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў ад АБСЕ. Пра гэта Рыцыі паведаміў секратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік:

- На тыдзень з 11 жніўня прыедзе невялікая штабная місія. А праз тыдзень, калі будзе знойдзен офіс, вырашаныя ўсе арганізацыйныя пытанні, прыедуць доўгатэрміновыя назіральнікі.

Прыкладна ў гэты ж час з Усходу ў Беларусь падцягнуцца і назіральнікі ад СНД. Прычым, колькасць сябраў абедзвух груп будзе прыкладна аднолькавай:

- Прадугледжваецца, што доўгатэрітновая місія будзе недзе каля 40 чалавек і кароткатэрміновая – каля 300.

Варта азначыць, што місіі СНД і АБСЕ не аднойчы запрашаліся для назірання за выбарамі ў Беларусі. І рабілі па выніках супрацьлеглыя высновы. Калі эксперты ад СНД лічаць выбарчы працэс дэмакратычным, то назіральнікі ад АБСЕ яшчэ ні разу не прызналі іх ні сумленнымі, ні свабоднымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства